Шыфр
113Г000005
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1851-1876 гг.
Стыль
Візантыйскі стыль
Апісанне
Будаўніцтва праваслаўнага храма Мікалая Цудатворца пачалося у 1851 годзе і доўжылася амаль чвэрць века. Першапачатковы праект крэпасной царквы з высокай званіцай быў зацверджаны ў 1862 г., але па распараджэнню дырэктара інжынернага дэпартамента, генерал-ад’ютатна Э.І. Татлебена праект у пачатку 1870 года быў зменены, таму што вышыня будынка магла быць добрым арыенцірам для праціўніка. Канчатковы праект будынка быў зроблены выдатным архітэктарам, акадэмікам Расійскай Акадэміі мастацтваў Давідам Іванавічам Грыммам.
Будаўніцтва храма, яго роспіс, унутранае ўбранне, начынне абышліся казне ў 300 000 залатых чырвонцаў. Багаты алтар, унутраныя калоны, шмат вокнаў, роспіс сцен ў раманскім стылі зрабілі яго адным з прыгажэйшых храмаў, пабудаваных у цэнтры Еўропы. Рускія цары неаднаразова наведвалі храм і прымалі удзел у набажэнствах. У 1886 годзе ў храме пабываў ca сваёй світай імператар Аляксандр III.
8-12 жніўня 1915 года ў час Першай сусветнай вайны крэпасць была эвакуіравана. Пры эвакуацыі крэпасці былі зняты званы, іканастас i вывезены ў Расію. У час трохгадовай нямецкай акупацыі 1915-1919 г. і савецка-польскай вайны1939 г. царква была моцна пашкоджана.
У ходзе баявых падзей ў чэрвені-ліпені 1941 года будынак стаў важным пунктам абароны, таму што размешчаны на самым высокім месцы вострава. Будынак стаў адным з апошніх месцаў супраціўлення ў Цытадэлі крэпасці. Ад артылерыі і бомбаў будынак быў моцна пашкоджаны, таму касцёльныя надбудаванні былі парушаны і выявіўся від праваслаўнага храма.
22 чэрвеня 1991 года упершыню за пасляваенны перыяд каля храма была выканана памінальная ліція па загінуўшым воінам. 22 мая 1999 года над адноўленым купалам храма быў пастаўлены і асвечаны новы крыж. 18 чэрвеня 2001 года на званіцы быў падняты i ўсталяваны бронзавы звон вагой у адну тонну. У снежні 2003 года ў дар ад Украіны былі перададзены для званіцы 7 званоў, у 2004 годзе ў галоўным памяшканні была ўсталявана сяміяруснае панікадзіла. У 2006 годзе побач з рэшткамі старога мура плебаніі, пабудаванага ў 1920-х гадах, узведзены царкоўны будынак і званіца.