Шыфр
313Г000551
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1902 г.
Стыль
Псеўдавізантыйскі
Мураваная Мікалаеўская царква была пабудавана ў 1902 г. З’яўляецца прыкладам псеўдавізантыйскага стылю, які выкарыстоўваўся ў архітэктуры ў другой палове XIX-пачатку XX стст.
Мураваны будынак мае крыжападобную кампазіцыю з трохапсіднай алтарнай часткай. Сяродкрыжжа ўвенчана вялікім светлавым барабанам з купалам. Пры ўваходзе размешчана трох'ярусная вежа-званіца з купалам, завершаным галоўкай. Унутраная прастора нарастае ад нізкай трапезнай праз цыліндрычныя скляпенні прыдзелаў да круглага барабана ў цэнтры, абапёртага на магутныя аркі. Сцены ўнутры храма ўпрыгожаны роспісамі.
У 1930 г. са званіцы знялі звон вагой 120 пудоў 20 фунтаў і адправілі на пераплаўку. У будынку царквы быў уладкаваны склад для мукі. Зноў адчынілі царкву ўжо падчас нямецкай акупацыі ў 1941 г.
Царква дзейнічае да сённяшняга часу.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён