Шыфр
213Г000559
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1904 - 1910 гг.
Стыль
Псеўдарускі
Мікалаеўская царква (Свята-Мікалаеўская) у в. Калінавая (былая в. Блошнікі) была пабудавана ў пач. ХХ ст. з цэглы. З'яўляецца помнікам архітэктуры псеўдарускага стылю.
Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя храма ўключае двух’ярусную шатровую званіцу, нізкі бабінец, квадратны ў плане асноўны аб’ём, пяцігранную апсіду з невялікім гранёным прыдзелам. Фасады дэкарыраваны зубчастымі фрызамі, лапаткамі, кілепадобнымі ліштвамі арачных акон. У інтэр’еры маецца трох’ярусны іканастас эклектычнай трактоўкі.
Царква ў в. Калінавая ніколі не зачынялася і працягвае дзейнічаць і зараз.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён