Шыфр
213Г000568
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1871 г.
Стыль
Псеўдарускі
Мікалаеўская царква ў в. Узмены была пабудавана ў 1871 г. з цэглы ў псеўдарускім архітэктурным стылі.
Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя Мікалаеўскай царквы чатырохчастковая: шатровая званіца (васьмярык на чацверыку), нізкі бабінец, кубападобны асноўны аб’ём з чатырохсхільным дахам, пяцігранная апсіда з прыдзелам. Элементы архітэктурнага дэкору (аркатура, лапаткі, ліштвы) выкананы цаглянай муроўкай.
У 1907 г. быў абноўлены кіёт для самога ушанаванага абраза к. XVIІ - пач. XVIІІ стст. - Узменскай Цудатворнай Багародзіцы. Праца была выканана ў майстэрні вядомага майстра П. Карніцкага.
У 1958 г. царква была адрамантавана: перакрыты новай бляхай і пафарбаваны дах, зроблены ўнутраны рамонт. У 1968 г. царква была зачынена. Некаторыя іконы і прадметы перавезены ў в. Чэрасы, іншыя разабраны вернікамі, частка назаўжды знікла.
У 1989 г. царква аднавіла сваю дзейнасць.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён