Шыфр
213Г000150
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1846 г.
Стыль
Рэтраспектыўна-рускі
Царква Успення Прысвятой Багародзіцы пабудавана ў 1846 г. Царква - помнік сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана на цагляным падмурку паводле трохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі: прамавугольныя зрубы прытвора-званіцы, малітоўнай залы, прамавугольнай апсіды. Сілуэт храма ярусна нарастае ад нізкай апсіды пад двухсхільным дахам, кубападобнага цэнтральнага аб’ёму, чатырохсхільны дах якога завершаны нізкім шатровым васьмігранным барабанам з макаўкай, да двухяруснай (васьмярык на чацверыку) званіцы, завершанай шатром з макаўкай.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён