зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000196

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1905 г. (1906 г.)

Стыль

Рэтраспектыўна-рускі

Апісанне

Мураваная Мікалаеўская царква была пабудавана ў пач. ХХ ст. па праекце А. Шпакоўскага. З'яўляецца помнікам архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. 

Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя храма складаецца з прытвора-званіцы, асноўнага квадратнага ў плане аб'ёма і пяціграннай апсіды. Асноўны аб'ём двух'ярусны, накрыты вальмавымі жалезнымі дахамі. Над прытворам надбудавана двух'ярусная (васьмярык на нізкім чацверыку) званіца, завершаная гранёным шатровым дахам з макаўкай. У дэкаратыўна-архітэктурным афармленні выкарыстаны какошнікі. Арачны ўваходны праём аформлены двухсхільным парталам на двух калонках. 

У 1960 г. будынак царквы быў перададзены калгасу імя Чарняхоўскага пад зернясховішча. Старажытныя іконы, якія захоўваліся ў царкве, былі перададзены ў Віцебск, дзе захоўваюцца да гэтага часу. 

Напрыканцы 80-х гг. у будынку царквы планавалася размясціць філіял Браслаўскага гісторыка-краязнаўчага музея. Аднак, у часы перабудовы храм вярнулі вернікам. У 1991 г. адбылося адкрыццё і асвячэнне праваслаўнай царквы.

Старонка