зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мікалаеўская царква

Шыфр

113Г000333

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

ХІХ ст.

Стыль

Барока з элементамі рэтраспектыўнага “рускага” стылю

Апісанне

Драўляная Мікалаеўская царква, якая існавала ў мястэчку Воўчын з 1586 г., некалькі разоў знішчалася пажарамі і аднаўлялася. Царква да нашага часу не захавалася, дакладна не высветлена нават месца, дзе яна знаходзілася. Новая царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца перароблена ў 1841 г. з мураванага будынка XVIII ст. у стылі барока, які знаходзіўся на гандлёвай плошчы у цэнтры Воўчына. У розных крыніцах згадваецца першапачатковае прызначэнне будынка: ратуша 1750-х гг., уніяцкі альбо каталіцкі храм, сінагога. У 1892 г. да царквы прыбудавалі званіцу. У 1903 г. узведзена драўляная царкоўна-прыходская школа. Прыпісная могілкавая Уладзімірская капліца.

Царква - помнік архітэктуры, які спалучыў у сабе “станіславаўскае” барока з элементамі рэтраспектыўнага “рускага стылю”.