зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мікалаеўская царква

Мікалаеўская царква

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

112Г000355

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1760 г.

Стыль

Рэтраспектыўна-рускі

Апісанне

Мікалаеўская царква — драўляная праваслаўная царква, пабудаваная ў 1760 г. каля в. Малыя Мурыны Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, з'яўляецца помнікам архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Выканана па традыцыйным прынцыпе чатырохчастковага храма.

Будынак царквы размешчаны на натуральным узвышшы на кpai вёскі. Будынак аднапавярховы з двухпавярховай званіцай. Матэрыялам сцен з'яўляецца брус, дах выкладзены са сталёвых лістоў, у якасці падмурка служыць бутавы камень, падлога - дашчаная, а вокны i дзверы - драўляныя.

У 1877 г. былі праведзены рамонтныя работы. У 1879 г. у двух'ярусны быў перароблены іканастас.

Акрамя перабудовы ў 1879 г. будынак неаднаразова рамантаваўся прыхаджанамі, у 1924 гг. быў афарбаваны дах.

У кастрычніку 1962 г. (па другім дадзеным - 1964 г.) Свята-Мікалаеўская царква была зачынена. У 1965 г. царкоўны будынак пачалі разбіраць.

Толькі ў 1995 г. храм вярнулі вернікам, якія на працягу 5 гадоў вялі рамонтныя i аднаўленчыя работы.

Урачыстае адкрыццё адноўленай Свята-Мікалаеўскай царквы адбылося 10 лістапада 2019 г. 

Старонка