Шыфр
112Г000458
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1818 г.
Стыль
Помнік архітэктуры з рысамі мясцовай школы дойлідства пад уплывам барока
Апісанне
Мікалаеўская царква была пабудавана ў 1818 г. на сродкі ўладальніка мястэчка І. Шчыта замест старой драўлянай царквы, якая згарэла ў 1805 г. У 1876 г. быў зроблены капітальны рамонт храма, у 1891 г. -- бягучы рамонт, у 1893 г. спраўлены дах. У 1910 г. на галоўным фасадзе прыбудавана званіца. У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся.
Экспедыцыя па даследаванню помнікаў архітэктуры ў 1947 г. выявіла ў храме старыя абразы канца XVII - пачатку XVIII стст., драўляныя фігуры апосталаў Пятра і Паўла, Іаана Хрысціцеля (уніяцкага перыяду).
У 1980 гг. у царкве быў зроблены рамонт. Царква дзеючая.