зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мікалаеўская царква

Шыфр

112Г000565

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, в. Купяцічы, вул. Садовая, 3А

Датаванне

1892 год

Стыль

помнік народнага драўлянага дойлідства

Апісанне

Свята-Мікалаеўскі храм, які дзейнічае зараз пабудаваны ў 1892 г. з дрэва. У ліпені 1944 г. будынак царквы быў значна пашкоджаны трапленнем дзесяці снарадаў. Храм быў адрамантаваны. У савецкі час не зачыняўся. Помнік драўлянага дойлідства. Царква мае падоўжна-восевую кампазіцыю, якая складаецца з двух’яруснай званіцы (васьмярык на чацверыку), квадратнага бабінца, васьміграннай малітоўнай залы і пяціграннай апсіды. Цэнтральны аб’ём накрыты пакатым шатром, завершаным двух’ярусная галоўкай, званіца – граненым шатром з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады дэкарыраваны накладнымі аркатурнымі фрызамі, вуглавымі лапаткамі, ліштвамі з сандрыкамі прамавугольных аконных праемаў. Да галоўнага і двух бакавых уваходаў вядуць ганкі.