Шыфр
113Г000656
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1872 г.
Стыль
Псеўдарускі
Свята-Мікалаеўская царква была пабудавана ў 1870-1872 гг. З’яўляецца помнікам праваслаўнай культавай архітэктуры псеўдарускага стылю.
Храм чатырохчастковай падоўжна-восевай кампазіцыі. Складаецца са званіцы, трапезнай, малітоўнай залы і апсіды. У сілуэце будынка дамінуюць 2 гранёныя цыбулепадобныя галоўкі на 3-яруснай (2 васьмерыкі на чацверыку) шатровай званіцы і 8-гранным барабане чатырохсхільнага даху асноўнага кубападобнага аб'ёму. У аздабленні выкарыстаны элементы старажытнарускага дойлідства: закамары верхняга яруса званіцы, кілепадобныя аркі ў абрамленні арачных аконных праёмаў, галоўнага і бакавых уваходных парталаў-нішаў, нішы-філёнгі.
У інтэр'ер малітоўнай залы шырокім арачным прасветам адкрываецца прастора трапезнай з галерэяй хораў на 2 слупах. У царкве захоўваюцца абразы XVIII-ХІХ стст.: "Святы Пётр і Павел", "Бічаванне Хрыста", "Дабравешчанне", "Тры свяціцелі", царскія вароты 1820 г.
За ўсю гісторыю свайго існавання храм ніколі не зачыняўся.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён