зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мікалаеўская царква

Мікалаеўская царква

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Г000685

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1906 г.

Стыль

Эклектыка з элементамі псеўдарускага стыля і псеўдакласіцызму

Апісанне

Будынак Мікалаеўскай царквы размешчаны у аг. Дубай на грамадзянскіх могілках. З'яўляецца помнікам эклектычнай архітэктуры з элементамі псеўдарускага стылю і псеўдакласіцызму. Была пабудавана ў пач. ХХ ст. па праекце архітэктара В.І. Струева.

Царква чатырохзрубная, прадольна-восевай кампазіцыі. Асноўны амаль квадратны ў плане аб’ём накрыты чатырохгранным купалам і увенчаны пяціглавям – цэнтральнай лукавічнай глаўкай і 4-мі меншымі глаўкамі па дыяганалям плану. Да апсіды з абодвух бакоў прыбудаваны рызніцы. Над прытворам, роўным па вышыні трапезнай, накрытай двусхільным дахам, узвышаецца трох’ярусная званіца. У дэкоры фасадаў выкарыстаны гарызантальная шалёўка, накладныя ордэрныя элементы, русціка. Пры ўваходзе ганак з 4-мя разнымі калонкамі. Ансамбль дапаўняе трохпралётная арачная драўляная брама.

Старонка