Шыфр
612Г000126
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1771 г.
Стыль
Драўлянае народнае дойлідства з рысамі стылю барока
Апісанне
Найбольш ранняе ўпамінанне Латыгалі ў пісьмовых крыніцах адносіцца да 1473 г. Першыя звесткі пра царкву ў Латыгалі адносяцца да 1680 - 1682 г. Гэта была ўніяцкая царква Святога Мікалая. Каля царквы стаяла простая званіца з адным звонам, тэрыторыя вакол храма была абнесена агароджай. Пасля таго, як царква згарэла, у 1740-я гады пабудавалі новы храм, увянчаны трыма купаламі. Вакол царквы паставілі новы драўляны плот. Аднак у пачатку 1770-х гадоў чарговы пажар знішчыў святыню. Фундатаркай будаўніцтва новай царквы была Брыгіда Салагуб. Царква была пабудавана ў 1771 г. Мела рысы стылю барока. Галоўны фасад царквы быў завершаны фігурным франтонам. Б.Салагуб была пахавана ў царкве, перад алтаром з паўночнага боку.