зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Міхайлаўская царква

Шыфр

112Г000372

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1816 г.

Стыль

Рэтраспектыўны “рускі”

Апісанне

Міхайлаўская царква ў в. Такары была пабудавана ў пач. ХІХ ст. Матэрыял пабудовы - дрэва. Адносіцца да тыпу трохзрубных храмаў з двух’яруснай вежай-званіцай на галоўным фасадзе. Да  асноўнага, прамавугольнага ў плане зруба прылягаюць яшчэ два: квадратны ў плане бабінец, над якім узвышаецца вежа-званіца, і чатырохсценная апсіда з дзвума рызніцамі па баках. У інтэр’еры алтарная частка вылучана двух'ярусным драўляным іканастасам, дэкарыраваным разьбовымі дэталямі. 

У царкве захоўваюцца абразы XVII - XVIII ст.: “Маці Божая Адзігітрыя”, “Каранаванне Маці Божай”, "Тройца”, абразы-таблеткі “Маці Божая з дзіцем”, і “Мікола Цудатворац”. 

Храм з'яўляецца помнікам рэтраспектыўна-рускага стылю.