Шыфр
612Г000541
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. пал. XVIII ст.
Існуючая Міхайлаўская царква - адзін з самых значных помнікаў архітэктуры Слуцка. Яна была пабудавана ў XVIII ст. у Старым горадзе на вуліцы Капыльскай і называлася ў імя святых Канстанцiна і Алены. У канцы XVIII ст. яе перанеслі ў прадмесце Востраў i паставілі на месцы разабранай у 1795 г. Мiхайлаўскай царквы. Па іншых звестках, перанесеную царкву паставілі непадалёк ад старой Міхайлаўскай царквы, якая была скасавана ў 1797 г. У 1798 г. Канстанцінаўская царква была пераасвечана ў Міхайлаўскую.
Міхайлаўская царква пабудавана ў традыцыях народнага дойлiдства з элементамi стыляў барока i позняга класiцызму. Спачатку была 2-зрубная, складалася з асноўнага аб'ёму i алтарнай апсiды. Царква мае адметны выгляд, адносіцца да тыпу пабудоў ярусна-восевай кампазіцыі. Уяўляе сабой пабудову з размешчаных па адной восі трох аб'ёмаў, якія складаюцца з некалькіх зрубаў, што ўзвышаюцца адзін над адным і маюць асобнае завяршэнне. Трэба адзначыць, што яруснасць - характэрная прыкмета слуцкіх цэркваў.
Побач з царквой стаяла драўляная званіца з пяццю званамі. У 1879 г. званіца была павалена моцным ветрам. У 1880-я гг. новую вежу-званiцу прыбудавалі з захаду да асноўнага аб'ёму.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён