Шыфр
113Г000213
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1780 г.
Стыль
народнае драўлянае дойлідства з элементамі класіцызму
Царква пабудавана ў 1780 г. з дрэва на прамавугольным агароджаным участку на ўсходняй ускраіне вёскі.
На архітэктуру царквы аказаў уплыў стыль класіцызм. Кампазіцыя будынка складаецца з двух прамавугольных у плане аб’ёмаў падобных прапорцый і аднолькавай вышыні, якія маюць агульны дах з хвалямі ў месцы іх злучэння. Сцены вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі. Аконныя праёмы маюць паўцыркульнае завяршэнне з архівольтамі.
Зала перакрыта плоскай бэлечнай столлю. Двух’ярусная званіца стаіць асобна.
У храме знаходзяцца абразы: “Укрыжаванне з прадстаячымі (другая палова XVIII ст.), “Маці Божая з дзіцём”, “Цуд Георгія аб змеі”, “Спас Пантакратар”.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён