зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Міхайлаўская царква са званіцай

Міхайлаўская царква са званіцай

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

112Г000693

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1796 г.

Стыль

Помнік народнага драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока

Апісанне

Міхайлаўская царква са званіцай была пабудавана ў 1796 г. з дрэва. У 1835 г. была прыбудавана званіца. З’яўляецца помнікам традыцыйнага народнага дойлідства з рысамі стылю барока.

Капітальны рамонт храма адбываўся ў 1936-37 гг., пад час якога гонтавы дах замянілі на жалезны, адпаведна перарабілі кроквы і абрашотку. Верагодна, быў зроблены новы іканастас. 

У 1944 г. пад час карнай аперацыі нямецка-фашысцкімі захопнікамі вёска Рубель была цалкам спалена. Захаваліся толькі будынак царквы са званіцай і адна хата.

У 1955 г. былі выкананы чарговыя рамонтныя работы.

У царкве захоўваюцца абразы XVIII-ХІХ стст.: "Маці Божая Адзігітрыя", абраз-таблетка "Маці Божая Адзігітрыя і Святы Мікола", "Спас Пантакратар"; Евангелле ў абкладзе 1773 г.

Старонка