Шыфр
412Г000339
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1900 - 1905 гг.
Стыль
Неаготыка
Апісанне
Касцёл знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы вёскі, на высокім беразе р. Дзітва, абнесены бутавай агароджай. Пабудаваны ў 1900-07 гг. з цэглы на месцы папярэдняга драўлянага.
Трохнефавая двухвежавая базіліка шматаб'ёмнай прасторавай кампазіцыі. Яе вертыкальнымі дамінантамі з'яўляюцца 2 двух'ярусныя вежы з шатровымі завяршэннямі. Да асноўнага аб'ёму, накрытага двухсхільным дахам, далучаны больш нізкія прыбудовы трансепта, пяціграннай алтарнай часткі, бакавых сакрысціяў. На галоўным фасадзе ўваход вылучаны высокім парталам, акном-ружай, галерэяй. Цаглянай муроўкай выкананы элементы архітэктурнага дэкору: лапаткі, аркатурныя фрызы, ліштвы адзіночных і здвоеных арачных аконных праёмаў, профілі і раскрапоўкі. Унутраная прастора перакрыта цыліндрычнымі скляпеннямі з падпружнымі аркамі і люнетамі, упрыгожанымі фрэскавай арнаментальнай размалёўкай. У завяршэнні нефа – манументальны шматкалонны алтар, над уваходам – арганныя хоры.