Шыфр
212Г000839
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1744 г. - 1756 г.
Стыль
Віленскае барока
У 1741 г. уладальнікам Лужкоў полацкім кашталянам Валерыянам Жабам быў заснаваны кляштар піяраў, якому ён ахвяраваў фальварак Віснік, пляц пад кляштар і калегіум (у яго гонар называўся Валерыянаўскім). Пры калегіуме ў 1744 -1756 гг. быў пабудаваны мураваны касцёл пад кіраўніцтвам Абрама Вютцэра. Будаўніцтва скончана намаганнямі ўдавы фундатара Іанны з Скарульскіх і яго сына Ігнацыя Жабы, каралеўскага камергера.
У архітэктурнай спадчыне позняга барока піяры пакінулі няшмат мураваных помнікаў. Лужкоўскі касцёл адзін з найбольш яркіх узораў віленскага барока. Помнік архітэктуры позняга (або віленскага) барока, вызначаецца дынамічнасцю вытанчанай вертыкальна накіраванай кампазіцыі, багаццем аб'ёмнай і дэкаратыўнай пластыкі. Храм двухвежавы, з дыяганальна пастаўленымі вежамі, якія знаходзяцца наперадзе трохпралётнага нефа, падзеленага ўнутры прысценнымі паўкалонамі і з ніжэйшым, часткова закрытым прэсбітэрыем.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён