Мікіцкая царква са званіцай

Шыфр

112Г000240

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1502 г.

Стыль

Драўлянае дойлідства

Апісанне

Мікіцкая царква са званіцай размешчана на ўсходняй ускраіне вёскі Здзітава, на правым беразе р. Мухавец. Верагодна, зноў адбудаваны ў 1502 г. на месцы раней існуючай царквы. У 1596 г. пасля прыняцця Берасцейскай уніі здзітаўскі праваслаўны храм стаў уніяцкім. У 1787 г. састарэлая да таго часу царква была перабудавана у стылі барока. Царква Мікіты мучаніка - тыповы прадстаўнік аднасрубных храмаў Беларусі XVI-XVIII ст. Храм быў пабудаваны з драўлянага бруса на бетонным падмурку, звонку сцены вертыкальна ашаляваныя дошкай. Архітэктурнае рашэнне храма досыць простае. Як і ў былыя часы, недалёка ад храма стаіць старадаўняя драўляная званіца. Званы-ліццё 30-х гг. ХХ ст.