Шыфр
112Г000389
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1839 г.
Стыль
Рускае драўлянае дойлідства
Апісанне
Свята-Мікалаеўская царква існавала ў Кобрыне з 15 стагоддзя. Падчас уніі храм належаў уніяцкай царкве. У 1834 г. царква згарэла. У 1839 г. будынак быў адноўлены, аднак быў перададзены праваслаўнай царкве. 6 снежня 1839 г. адбудаваная царква была асвечана па праваслаўным чыне ў гонар свяціцеля Мікалая Мірлікійскага.
У перыяд 1921—1939 гг. будынак, хутчэй за ўсё, выкарыстоўваўся як храм. У красавіку 1945 г. Мікалаеўская царква была аддадзена ў бестэрміновае бясплатнае карыстанне абшчыне Мікалаеўскага прыхода, але ў 1960 г. царква была зачынена. У будынку планавалася адкрыць планетарый (зроблена не было). Адзін час у будынку царквы знаходзіўся кніжны склад. У 1982 г. пабудова была перададзена ваенна-гістарычнаму музею ім. А.В. Суворава і выкарыстоўвалася для захоўвання састарэлага музейнага абсталявання. Дзякуючы намаганням кіраўніцтва музея, у храме быў праведзены невялікі рамонт, які акультурыў яго знешні выгляд і захаваў ад разбурэння.
У красавіку 1989 г. царква была вернута вернікам. Пасля капітальнага рамонту ў жніўні 1989 г. будынак царквы быў уведзены ў эксплуатацыю і асвечаны.
Царква - помнік традыцыйнага драўлянага дойлідства.