Шыфр
713Д000004
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Цэнтральны раён, тэрыторыя, абмежаваная вул. В.Харужай – Старавіленскім трактам – домам № 23 –вул. Чарвякова
Датаванне
1914 г. - 1918 г.
Апісанне
Брацкія могілкі ў Мінску былі створаны па хадайніцтву Аляксандраўскага камітэта. Звесткі аб гісторыі заснавання могілак змешчаны ў архіўным дакуменце з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі "Справа мінскай гарадской управы аб устройстве ў горадзе Мінску Брацкіх могілак для пахавання воінаў - ахвяр Вялікай Еўрапейскай вайны" за 1914 - 1915 гады. Тэрыторыя былых брацкіх могілак да 2010 г. была не добраўпарадкавана, часткова пакрыта старым асфальтам, на асобных участках раслі дрэвы, кусты. У адпаведнасці з праектам тэрыторыя былых брацкіх могілак з трох бакоў (ад вуліц) абнесена металічнай ажурнай агароджай на невысокай падпорнай сцяне. Паміж пралётамі агароджы стаяць гранёныя слупы, абліцаваныя цёмна-шэрым гранітам і ўвянчаныя урнамі. З чацвёртага боку (ад жылога дома № 23) тэрыторыя аддзелена невысокімі металічнымі слупкамі, паміж якімі ланцуг. На адной восі размешчаны ўваходы з вул. Чарвякова і Старавіленскага тракта, аформленыя двума пілонамі.