Шыфр
212Г000937
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1902 г.
Стыль
Псеўдаготыка, з асобнымі элементамі псеўдарускага стылю
Мост быў пабудаваны ў пачатку ХХ ст. з чырвонай цэглы над штучным ровам, што злучае Аршыцу з Дняпром па вуліцы Замкавай.
Мост – аднапралётная арачная канструкцыя з чырвонай цэглы на бутавым падмурку. Асобныя дэталі – парапет са стрэльчатымі праёмамі, картушавыя шчыты па баках аркі – надаюць збудаванню псеўдагатычныя рысы. З’яўляецца часткай адзінага гісторыка-культурнага комплекса з былым вадзяным млынам і помнікам прамысловай архітэктуры Беларусі эпохі капіталізму.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён