зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Музей-майстэрня мастака З.І. Азгура (будынак, агароджа, дворык)

Шыфр

713Д000005

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, Партызанскі раён, вул. З. Азгура, 8

Датаванне

1984 г.

Апісанне

Музей-майстэрня -- двухпавярховы на высокім цокальным паверсе асабняк. Мае складаную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, у плане блізкі да літары Г. Фасады вырашаны лаканічна, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі рознай велічыні. Фасадныя сцены цокальнага паверха з боку вуліцы абліцаваны апрацаваным каменем, верхніх паверхаў -- керамічнай пліткай пад цэглу. На дваровым фасадзе маецца зашклёны балкон. Экспазіцыя музея займае ўсю прастору будынка. На цокальным паверсе знаходзяцца лекцыйная зала і фарматарская. У лекцыйнай зале размешчаны дэмантаваныя помнікі-бюсты К. Маркса і У.І. Леніна, якія раней знаходзіліся перад былым будынкам ЦК КПБ па вул. К. Маркса, 38. У фарматарскай (рабочае памяшканне, прадназначанае для фармоўкі скульптуры) экспануюцца скульптуры, станок, каркасы, формы, эскізы, мадэлі манументальных твораў (скульптурнага ансамбля "Сюіта аб Дагестане", 1961, помніка М. Багдановічу, 1957, Я. Коласу, 1972 і інш.), рабочыя інструменты майстра (стэкі, скрабкі, рашпілі, кольцы і інш.). На першым паверсе размешчаны мемарыяльная і скульптурная залы. Мемарыяльная зала -- біяграфічная частка экспазіцыі, дзе прадстаўлены дакументы і фатаграфіі, якія ахопліваюць усе перыяды жыцця і творчасці З.І. Азгура, знаёмяць з яго грамадскай дзейнасцю.