412Г000603_2
Шыфр
412Г000603
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, аг. Кушляны, с/с Кушлянскі
Датаванне
1896 г.
Комплекс сядзібы ўключае сядзібны дом, гаспадарчы будынак, падмуркі гаспадарчай пабудовы, парк, капліцу. Сядзібны дом - прамавугольны ў плане аднапавярховы зрубны будынак на невысокім бутавым цокалі. Накрыты высокім двухсхільным дахам. З двух бакоў прымыкаюць невялікія прыбудовы пад аднасхільным дахам. Галоўны фасад вылучаны слупавай галерэяй з навіссю. Галерэя мае разны парапет. Рытм аконных праёмаў і слупоў галерэі надае будынку архітэктурную выразнасць. Прамавугольныя аконныя праёмы ў простых ліштвах без аканіц.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён