Шыфр
213Д000784
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
2004 г.
Дом, у якім жыла сям'я Быкавых, знаходзіўся на ўскраіне в. Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.
Сядзіба складаецца з жылога дома і двух гаспадарчых будынкаў. Дом уяўляе сабой традыцыйную сялянскую хату, рубленую з бярвенняў дыяметрам 20 см. Хата пастаўлена на бутавы падмурак, накрыта гонтам. У хаце падлога драўляная, столь падшыта дошкамі, непафарбаваная, перагародкі драўляныя, атынкаваныя і паклеяныя шпалерамі. Аконныя рамы двайныя, звонку ўпрыгожаны разнымі ліштвамі. У інтэр'еры адна руская печка. Уваход на паддашша па прыстаўной драбіне. Гаспадарчыя пабудовы складзены з круглых бярвенняў і распілаваных.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён