Шыфр
712Ж000259
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1978 год
Надмагільны помнік уяўляе сабой асіметрычную архітэктурна- скульптурную кампазіцыю, устаноўленую на ступеньчатым подыуме, абрамленым з двух бакоў аб’ёмам рознай канфігурацыі. У цэнтры з паўночнага боку на вышэйшым за астатнія аб'ёме-пастаменце размешчаны бюст Ф.А.Сурганава (вышыня 1 м). У скульптурным партрэце раскрыта сутнасцъ характару — дзяржаўнага дзеяча, грамадзяніна, патрыёта. Спалучэнне дакладнай дэталёвай мадэліроўкі скульптурных форм і строгага лаканізму архітэктурных аб’ёмаў ствараемонументальны характар помніка.
Надмагільны помнік — твор манументальнага мастацтва, выкананы вядомымі беларускімі скульпторам А.Анікейчыкам, архітэктарамі Л.Левіным і Ю.Градавым. Устаноўлены на магіле дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Ф.А.Сурганава.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён