Шыфр
712Ж000257
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Першамайскі раён, Усходнія могілкі
Датаванне
1980 год
Апісанне
Надмагільны помнік уяўляе сабой бронзавы скульптурны партрэт пісьменніка, асіметрычна пастаўлены на пяцівугольны вертыкальны постамент. Вышыня гранітнага постамента 1,6 м, бронзавага бюста - 1 м. Кампазіцыя насычана дынамічнымі акцэнтамі. Галава злёгку нахілена, позірк засяроджаны, выраз теару валявы, энергічны. Экспрэсіўная пластыка скульптурных форм, выразны сілуэт, дакладнасць партрэтнай характарыстыкі служаць выяўленню грамадзянскай пазіцыі народного пісьменніка, яго духоўнага ўнутранага свету.
Надмагільны помнік — узор монументального мастацтва, выкананы вядомым беларускім скульпторам, заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі С.Вакарам. Устаноўлены на магіле народного пісьменніка І.Мележа.