зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Надмагільны помнік Якубу Коласу

Надмагільны помнік Якубу Коласу

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

712Ж000043

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1970 г.

Апісанне

Магіла Якуба Коласа знаходзіцца на невялікай тэрасе ў паўночнай частцы могілак. Тэраса фіксуецца падпорнымі сценкамі. Помнік на магіле ўяўляе сабой выцягнуты па вертыкалі блок з няроўнымі гранямі. У верхняй яго частцы змешчаны скульптурны партрэт народнага паэта, вырашаны ў абагульненай пластыцы. Своеасаблівы эфект дасягнуты пры дапамозе рознай апрацоўкі каменя. Матавая светла-шэрая паверхня скульптурных форм кантрастна вылучаецца на фоне больш цёмных па тоне грубых сколаў. Ніжняя частка блока з факсімільным подпісам Якуба Коласа мае гладкую паверхню. Кампазіцыйнае спалучэнне архітэктурных і скульптурных форм, выбар прапорцый, дакладнасць пластычнай характарыстыкі надаюць помніку манументальную выразнасць.

Старонка