Шыфр
712Ж000044
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1971 г.
Магіла Янкі Купалы знаходзіцца ў паўночнай частцы Войсковых могілак.
Надмагільны помнік вырашаны ў рамантычным плане. Уяўляе сабой вертыкальную сцяну з гранітных блокаў, на фоне якой размешчана скульптурная фігура Я. Купалы. Паэт сядзіць на камені з апушчанай правай рукой, босы, што падкрэслівае яго арганічную сувязь з роднай зямлёй. На ім прасторная кашуля з расхінутым каўняром, на левае плячо накінута паліто. Спакойны задуменны твар павернуты ў профіль. На твары адлюстраваны сканцэнтраванасць, паэтычны парыў. Трактоўка вобраза мяккая, абагульненая, партрэтныя рысы дэталёва прапрацаваны. На стэле дошка з памятным надпісам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён