зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Надмагільны помнік Л.І. Бядзе

Надмагільны помнік Л.І. Бядзе

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

712Ж000249

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1978 год

Апісанне

Леанід Ігнатавіч Бяда (1920 — 1976) — двойчы Герой Савецкага Саюза, заслужаны ваенны лётчык СССР (1971), генерал-лейтэнант авіяцыі (1972). Нарадзіўся ў с. Новапакроўка Урыцкага раёна Кустанайскай вобласці (цяпер Кастанайскай) ў сялянскай сям ’і. Яго бацькі пераехалі ў Казахстан з Украіны. Скончыў Уральскі педагагічны інстытут (1940), Арэнбургскую авіяцыйную школу пілотаў (1942), Ваенна-паветраную акадэмію (1950), Военную акадэмію Генштаба (1957). У Чырвонай Арміі з 1940 г. На фронце са жніўня 1942 г., спачатку на Сталінградскім, затым Паўднёвым, 4-м Украінскім, 3-м Беларускіх франтах, старшы пілот, намеснік камандзіра, камандзір эскадрыллі, памочнік камандзіра 75-га гвардзейскага штурмового авіяпалка. Удзельнік Сталінградской бітвы, вызвалення Украіны, Крыма, Беларусі, Літвы, наступальных аперацый ва Усходняй Прусіі і Польшчы. Зрабіў 214 баявых вылетаў на штурмавіку “Іл-2”—першы быў пад Сталінградам, апошні пад Кенігсбергам. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 26.10.1944 г. і 29.06.1945 г. Быў узнагароджаны ордэнам Леніна, 4-ма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай войны 1 ступені, медалямі.

Пасля вайны камандаваў авіяцыйным палком, дывізіяй у г. Лідзе з 1963 г., у 1966 — 1968 гг. намеснік, у 1968 — 1972 гг. 1-ы намеснік камандуючага 26-й паветранай арміяй Беларускай ваеннай акругі, з 1972 г. камандуючы авіяцыяй Беларускай ваенной акругі. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР у 1959 - 1963, 1975 — 1976 гг. Жыў у Мінску.

Л.І.Бяда загінуў 26.12.1976 г. ў аўтамабільнай аварыі разам са старшынёй Прэзідыума Вярхоўнаго Совета БССР Ф.А.Сурганавым. Пахаваны на Усходніх могілках. У 1978 г. на магіле пастаўлены помнік, выкананы скульптарам І.Міско і архітэктарам Ю.Казаковым. 

Надмагільны помнік уяўляе сабой скульптурны партрэт ваеннага лётчыка на пастаменце з чырвонага граніту са складаным подыумам. Вышыня бюста 0,8 м, пастамента 2,2 м. Кансоль з тыльнага боку бюста пераходзіць у дугападобную стужку, якая завершана стылізаванай выявай самалёта. Партрэт Л.Бяды пераканаўчы і рэалістычны. Выразны твар перадае мужнасць, сілу духа, цвёрдую волю і рашучасць двойчы Героя Савецкага Саюза. Прафесійную прыналежнасць падкрэслівае лётчыцкі шлем. На пастаменце памятны надпіс і гады жыцця Л.І.Бяды. Магіла абнесена невысокім бардзюрам з граніту.

Старонка