Шыфр
712Ж000255
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1979 год
Надмагільны помнік уяўляе з сябе невысокі пастамент, на якім устаноўлены выцягнуты па гарызанталі блок з рэльефным партрэтам пісьменніка ўнутры. На паверхні пастамента размешчана бронзавая выява факсімільнага подпісу М.Лынькова. Перад пастаментам гарызантальна пакладзены дзве пліты, нібы разгорнутая кніга, на якіх бронзавыя даты нараджэння і смерці пісьменніка.
Надмагільны помнік — твор монументального мастацтва, выкананы народным мастаком Беларусі А.Анікейчыкам, заслужанымі архітэктарамі Беларусі Л.Левіным і Ю.Градавым. Устаноўлены на магіле народного пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён