зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Надмагільны помнік П. Глебку

Шыфр

712Ж000251

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1974 год

Апісанне

Пятро (Пётр Фёдаравіч) Глебка (1905 - 1969) — беларускі паэт, член- карэспандэнт (1950), акадэмік АН БССР (1957). Нарадзіўся ў в. Вялікая Уса Уздзенскага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыў БДУ (1930). Працаваў сакратаром рэдакцыі часопіса “Узвышша” (1928 — 1930), у рэдакцыях газеты “Калгаснік Беларусі”, часопіса “Полымя рэвалюцыі’’. У Вялікую Айчынную вайну быў супрацоўнікам франтавых газет “За Савецкую Беларусь ” і “За свободную Беларусь”, У 1943 — 1945 гг. быў рэдактарам выдавецтва ЦК КП (б) Б “Савецкая Беларусь” у Маскве, галоўным рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР. 3 1945 г. працаваў у АН БССР, у Інстытуце літаратуры, мовы, мастацтва, узначальваў групу па складанні руска-беларускага слоўніка, у 1956 - 1957 гг. быў дырэктарам Інстытута мовазнаўства, у 1957 — 1969 гг. дырэктарам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора, адначасова ў 1968 — 1969 гг. з’яўляўся акадэмікам-сакратаром Аддзялення грамадскіх навук. Быў дэпутатам Вярхоўнага Совета БССР у 1955 — 1967 гг., удзельнічаўу рабоце сесій Генеральной Асамблеі ААН (1955, 1956, 1957, 1964).

П.Глебка пачаў друкавацца ў 1925 г. У 1927 г. выйшаў першы зборнік лірыкі “Шыпшына”. Затым былі зборнікі вершаў “Урачыстыя дні” (1930), “Хода падзей”, “Арка над акіянам” і “Арлянка” (усе ў 1932 г.), “Чатыры вятры” (1935), “Мужнасць” (1938). У даваенны перыяд былі напісаны паэмы “Трыеожны сігнал” (1929), “Арка над акіянам” (1930), "Арлянка" (1931), “Мужнасць” (1934), “Над Бярозай-ракой’’ (1940) і інш. Творы П.Глебкі вызначаюцца жанравай разнастайнасцю. Побач з лірычнымі вершамі маюцца гісторыка-гераічнай тэматыкі. У Вялікую Айчынную вайну Глебка пісаў вершы і паэмы, прасякнутыя філасофскім роз думам, шчырым і глыбокім начуццём любві да Радзімы, верай у перамогу над ворогам. Пад псеўданімам Язэп Касіла друкаваў сатырычныя вершы і куплеты ў газеце-плакаце “Раздавім фашысцкую гадзіну” і сатырычным лістку “Партызанская дубінка”. Галоўныя тэмы ў творчасці Глебкі ў пасляваенны перыяд — аднаўленне беларускіх гарадоў і еёсак, памяць вайны, барацъба за мір. П.Глебка напісаў лібрэта оперы “Андрэй Касценя” (1947, пастаўлена ў 1970), вершаваную пьесу “Сеятло з Усходу” (пастаўлена Беларускім тэатрам імя Я.Коласа, 1957). У 1958 г. быў еыдадзены збор твораў Пятра Глебкі ў 2-х тамах, а ў 1969 — 1971 гг. — у 3-х тамах.

Пятро Глебка вёў даследчую работу ў галіне беларускай лексікаграфіі, мастацтвазнаўства і фалькларыстыкі. Яму належыць шэраг літаратурна- крытычных і публіцыстычных артыкулаў. Пераклаў на беларускую мову асобныя теоры А.Пушкіна (“Барыс Гадуноў”, вершы), М.Лермантава, М.Горкага, У. Маякоўскага, А.Пракоф’ееа, А.Суркова, Т.Шаўчэнкі і інш. Творы Пятра Глебкі перакладзены на многія замежныя мовы. Памёр П.Глебка 18.12. 1969 г. Яго імем названа вуліца ў Мінску, на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыялъная дошка.

У 1974 г. на магіле пісьменніка пастаўлены помнік, выкананы скульпторам З.Азгурам.

Надмагільны помнік уяўляе сабой бронзовую фігуру паэта (вышыня скульптуры 2,2 м) на прамавугольным, амаль кубічным пастаменце (вышыня 0,8 м). У партрэтных рысах П.Глебкі перададзены духоўная мяккасць і сціпласць. У руках ён трымае кнігу, якая сведчыць пра яго цесную сувязь з літаратурай. На надмагільнай пліце перад помнікам умацаваны бронзавы напалову разгорнуты скрутак з чатырохрадкоўем П.Глебкі:

“Жывой паэзіі крыніца

Напоіць смагу маладых

І будзе светлая бруіцца

Праз незлічоныя гады ”