Шыфр
712Ж000256
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1984 год
Апісанне
Надмагільны помнік уяўляе з сябе скульптурную фігуру, высечаную з гранітнага маналіту шэрага колеру. Злёгку схіленая галава, складзеныя на грудзях рукі, выраз твару перадаюцъ стан самапаглыбленасці, унутранай сабранасці. Нібы ветрам прыўзняты каўнер надае партрэту лірычны акцэнт. Дакладна прапрацаваныя рысы вызначаюцца лаканічнай абагульненасцю і кампактнасцю. Шурпатая фактура граніту з няроўнымі сколамі кантрастуе з паліраванымі плоскасцямі, стварае маляўнічы эфект. Гранітны маналіт размешчаны ў цэнтры крыху прыўзнятай над зямлёй пляцоўкі, злева на ёй устаноўлены невялікі паліраваны камень з надпісам 'П.М.Машэраў. 1918 — 1980" і выявы дзвюх Зорак — Героя Савецкага Саюза і Героя Сацыялістычнай Працы.
Надмагільны помнік — твор манументальнага мастацтва, выкананы народным мастаком Беларусі А.Анікейчыкам, заслужанымі архітэктарамі Беларусі Л.Левіным і Ю.Градаеым. Устаноўлены на магіле савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы П.М.Машэрава.