Шыфр
712Ж000253
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1984 год
Апісанне
Ціхан Якаўлевіч Кісялёў нарадзіўся 30.07(12.08).1917 года ў в. Агародня- Кузьмініцкая Гомельскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Добрушскі раён Гомельской вобласці) ў сялянскай сям ’і. У 1936 годзе скончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча, працаваў у школах Ельскага раёна настаўнікам белоруской мовы і літаратуры. У 1941 г. скончыў Гомельскі педінстытут. У 1941 - 1944 гг. працаваў выкладчыкам, затым дырэктарам Краснянской школы ў Урупінскім раёне Сталінградскай вобласці. 3 1944 г. Ц.Я.Кісялёў на пасадзе інструктара Гомельскага абкама, з 1946 г. кіраўнік лекторской групы Брэсцкага абкама КП(б)Б. У1946 г. скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК ВКП(б)Б. 3 1948 г. у апараце ЦК КП(б)Б, загадчык аддзела школ упраўлення пропаганды і агітацыі, намеснік загадчыка, загадчык аддзела пропаганды і агітацыі. У 1952 г. быў абраны першым сакратаром Брэсцкага абкама КПБ, з ліпеня 1955 г. сакратар, проз год другі сакратар ЦК КПБ. Узначальваў камісію па рэабілітацыі, створаную ЦК КПБ. 3 1961 г. член ЦК КПСС. У 1959 - 1978 гг. Старшыня Совета Міністраў БССР. У 1978 — 1980 гг. намеснік старшыні Совета Міністраў СССР. 3 кастрычніка 1980 г. першы сакратар ЦК КПБ, кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС. У 1967 г. Ц.Я.Кісялёў узначальваў дэлегацыю БССР на V Надзвычайнай спецыялънай сесіі Генеральной Асамблеі ААН. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Совета СССР і БССР.
У 1977 г. яму присвоена звание Героя Сацыялістычнай Працы, узнагароджаны пяццю ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, "Знак Патаны ” і шматлікімі медалямі.
За перыяд, калі Ц.Я.Кісялёў узначальваў урад, Беларусь досягнула значных поспехаў у развіцці прамысловасці і культуры. Была ўведзена ў эксплуатацыю Сляпянская водная сістэма, Мазырскае прадпрыемства па вытворчасці харчовай солі, Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, птушкафабрыка "Дружба”, пабудавана метро ў Мінску, створана выдавецтва “Юнацтва” і г.д.
Памёр Ціхан Якаўлевіч Касялёў 11 студзеня 1983 г. Пахаваны на Усходніх могілках. У 1984 г. на магіле дзяржаўнага дзеяча ўстаноўлены помнік, выкананы скульпторам С.Вакарам і архітэктарам Ю.Казаковым.
Надмагільны помнік вырашаны ў рэалістычных традыцыях, характарызуецца строгасцю і стрыманасцю кампазіцыі. Уяўляе сабой бронзавы пагрудны бюст дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, размешчаны на высокім прамавуголъным пастаменце на фоне стэлы. На стэле выява накладной зоркі Героя Сацыялістычнай Працы і памятны надпіс. Пластычнае вырашэнне, псіхалагічная напоўненасць вобраза партыйнага і дзяржаўнага дзеяча арганічна спалучаюцца з дэкаратыўнымі дэталямі вакол помніка, ствараюць адзіную кампазіцыю.