зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Надмагільны помнік В.Ф. Купрэвічу

Шыфр

712Ж000254

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1971 г.

Апісанне

Помнік на магіле беларускага вучонага, члена-карэспандэнта АН СССР, акадэміка АН БССР, Героя Сацыялістычнай Працы, дзяржаўнага дзеяча В.Ф.Купрэвіча ўяўляе з сябе пагрудны бюст, устаноўлены на высокім пастаменце (вышыня пастамента 2,1 м, бюста - 1,5 м). Скульптурны партрэт вырашаны ў рэалістычных традыцыях, дэталёва прапрацаваны. Адлюстроўвае аблічча разумнага, валявога і жыццялюбівага чалавека. Энергічная мадэліроўка аб'ёмаў у спалучэнні з падрабязнай прапрацоўкай і выразнай светлаценню рыс твару ствараюць партрэтна-дасканалы вобраз вучонага. Побач з пастаментам устаноўлена гранітная пліта ў выглядзе стылізаванага скрутка, на якім размешчаны мемарыяльны тэкст. На пастаменце змешчана выява зоркі Героя Сацыялістычнай Працы. Кампазіцыя помніка строгая і стрыманая.