зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Падсвечнік

Падсвечнік

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

722Ж000060

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

ХVІІ стагоддзе

Стыль

барока

Апісанне

Перададзены з Пінскага краязнаўчага музея Брэсцкай вобласці ў 1974 годзе. Падсвечнік на трох ножках у выглядзе птушыных лап, упрыгожаных валютамі з маскаронамі. Аснова аздоблена трыма фігурамі херувімаў і трыма паўфігурамі пуцці, якія трымаюць у руках кветкавыя гірлянды. Выкананы ў стылі ранняга барока (з элементамі позняга рэнесансу). Для Беларусі пара падсвечнікаў з Пінска з’яўляюцца найбольш адметнымі сярод шэрагу ідэнтычных помнікаў драўлянай пластыкі, яны даюць уяўленне пра характар дэкору храмавых інтэр’ераў у XVII ст. і сведчаць пра тагачасныя культурныя і мастацкія ўплывы. Разьба па дрэве выканана на высокім прафесійным узроўні. Элементы арнаментыкі запазычаны з італьянскага мастацтва, якое абапіралася на антычныя ўзоры (валюты з маскаронамі, ножкі ў выглядзе птушыных лап, лісце аканта), а таксама ўключала хрысціянскую сімволіку (трэснутыя плады гранату, выявы херувімаў). Блізкія па стылістыцы творы з захаванай паліхроміяй маюцца ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Украіны. 

Старонка