Шыфр
612Г000388
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Мінскі раён, аг. Азярцо, тэрыторыя ўстановы «Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту»
Датаванне
пачатак ХХ стагоддзя
Стыль
народнае драўлянае дойлідства
Апісанне
Двор Садавічы адносіцца да двароў пагоннага тыпу. З'яўляецца прыкладам пагоннай забудовы на канчатковым этапе свайго развіцця: жылыя і шматлікія гаспадарчыя пабудовы выцягнуты на 36 м і знаходзяцца пад агульнай двухсхільнай страхой. Яны ствараюць цэласны ансамбль, які ўражвае аб'ёмным адзінствам і супарадкаванасцю пабудоў. Галоўнае звяно мае схему: хата-сені-сенічкі-клець-істопка-камора. Жыллё і сумежныя з ім памяшканні ўтвараюць развітую па функцыянальных сувязях планіроўку.