зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Пахавальная капліца роду Абуховічаў

Пахавальная капліца роду Абуховічаў

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Г000029

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

XVIII ст.

Апісанне

У вёсцы Вялікія Круговічы некалі знаходзілася сядзіба роду Абуховічаў і іх капліца.

Нажаль, захавалася толькі каталіцкая капліца роду Абуховічаў, пабудаваная ў XVIII ст. Да 1939 г. у капліца вялося богаслужэнне. Памерлых паноў хавалі на Ясянецкіх могілках, а не ў склепе. Склеп прызначаўся для захавання рэлігійных прыналежнасцей. Пасля заканчэння богаслужэнняў дзверы капліцы зачыняліся на замок, ключ аддавалі прыбліжаным да Абуховічаў людзям. Падцвярджаюць гэты факт фотаздымкі, якія захоўваюцца ў Вялікакруговіцкім СДК.

У 1950-я гг. у памяшканні капліцы размясціліся калгасныя склады, у сувязі з чым замуравалі вокны, а склеп прыстасавалі пад збожжасховішча. З сярэдзіны 1980-х гг. будынак капліцы не эксплуатуецца.

Да нашых дзён будынак капліцы дайшоў ў змененым выглядзе: змянілася форма даху, разбурана лесвіца, якая вяла ў склеп, замураваны вокны з драўлянымі аканіцамі. 

Старонка