зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Пахавальная капліца роду Яленскіх

Шыфр

113Г000031

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

ХІХ ст.

Апісанне

Капліца роду Яленскіх размешчана ў паўднёвай частцы могілак, за пахавальнай капліцай роду Вяндорфаў. Уяўляе сабой абеліск, змураваны з каменю і ўвянчаны металічным крыжам. Побач размешчана мармуровая пліта з надпісам на польскай мове: "Ванда з Вагнераў Яленская. Памерла ў 1885 г. ва ўзросце 24 гадоў". У пахавальным склепе маецца 7 ніш для трун. На пярэднім плане, на месцы, дзе былі перахаваны рэшткі роду Яленскіх, якія знаходзіліся ў капліцы, стаіць крыж.

Па ўспамінах мясцовых жыхароў, пахавальны склеп Яленскіх быў пабудаваны ў 1830-я гг. Жалезныя дзверы склепа зачыняліся на вялікі замок, які выкаваў мясцовы каваль. У гады Вялікай Айчыннай вайны уваход у склеп-пахавальню ўзарвалі. Каля 1975 г. нашчадкі Яленскіх замуравалі склеп, каб больш яго не рабавалі.