зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Пахаванні ахвяр Вялікай Айчыннай вайны: брацкая магіла, брацкая магіла, брацкая магіла

Шыфр

113Д000576

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, брацкая магіла: в.Камень, урочышча “Малая даліна”; брацкая магіла: в.Камень, 0,5 км на захад ад вёскі; брацкая магіла: в. Пагост-Загародскі, па вул. Кастрычніцкай

Датаванне

1942 г.

Апісанне

Брацкая магіла (в.Камень, урочышча “Малая даліна”). Пахаванне заснавана ў жніўні 1942 г. У брацкай магіле пахаваны 136 жыхароў в.Пагост-Загародскі (130 чалавек яўрэйскай і 6 чалавек беларускай нацыянальнасці), якія былі расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі 10.08.1941г. У 1990 г. на месцы пахавання ўсталяваны помнік (стэла і надмагільная пліта) з мармуровай крошкі. 

Брацкая магіла (в.Камень, 0,5 км на захад ад вёскі). У брацкай магіле пахаваны 600 жыхароў в. Пагост-Загародскі яўрэйскай нацыянальнасці, якія былі расстраляны нямецка-фашысцкім захопнікамі 15.08.1942 г. падчас знішчэння гета. У 1990 г. на месцы пахавання ўсталяваны помнік (стэла і надмагільная пліта) з мармуровай крошкі. 

Брацкая магіла (в.Пагост-Загародскі, па вул. Кастрычніцкай). У брацкай магіле пахаваны 27 дзяцей яўрэйскай нацыянальнасці, якія былі закатаваны і расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1990 г. на месцы пахавання ўстаноўлены памятны знак і бетонная надмагільная пліта. 

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)
Брацкая магіла
Брацкая магіла
Брацкая магіла
Брацкая магіла
Брацкая магіла
Брацкая магіла