зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Пакроўская царква

Шыфр

513Г000574

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, Шклоўскі раён, в. Вялікія Лошыцы (Лазіцы), с/с Таўкачоўскі

Датаванне

Сярэдзіна ХІХ стагоддзя

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Царква пабудавана у 1820 годзе з дрэва ў цэнтры вёскі Вялікія Лазіцы. Царква - помнік народнага драўлянага дойлідства з элементамі класіцызму. Па аповядам мясцовых жыхароў падмурак храму быў закладзены восенню 1770 (1788) года. Адкрыўся храму 1799 годзе ў свята Пакроў Прысвятой Багародзіцы 14 кастрычніка. Храм крыжова-купальны на невялiкiм мураваным падмурку. Сцены ашаляваны. Да цэнтральнага кубiчнага аб'ёму з 4 бакоў прымыкаюць нiжэйшыя за яго бабiнец, бакавыя крылы, пяцiгранная апсiда, накрытыя вальмавым дахам з галоўкамi на васьмiгранных барабанах. Цэнтральны аб'ём завершаны вялiкiм васьмiгранным светлавым барабанам з высокiм сферычным пакрыццём. У iнтэр'еры дамiнуе скляпенне на ветразях, якое абапiраецца на 3 пары слупоў. Помнiк драўлянага дойлiдства з элементамi класiцызму.