зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Пакроўская царква

Апісанне

Пакроўская царква знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Будынак цэнтрычнай кампазіцыі, крыжападобны ў плане. Цэнтральная частка завершана купалам на васьмігранным барабане.

Згодна крыніцам з гісторыі архітэктуры, царква была пабудавана ў пач. ХХ ст. Аднак, у кліравых ведамасцях царквы, пачынаючы з 1870 г., паведамляецца, што Пакроўскі храм у в. Доўск быў пабудаваны на сродкі Міністэрства шляхоў зносін у 1864 г. на месцы старой драўлянай царквы, вядомай з 1836 г. У асобных кліравых ведамасцях удакладняецца, што царква будавалася пры паштовай станцыі. 

У 1874 і 1888 гг. праводзіліся капітальныя рамонты будынка. Работы ў асноўным заключаліся ў перакрыцці даху, спраўленні тынкоўкі сцен і іх пабелцы. У 1907 г. быў абноўлены іканастас.

У савецкі час царква была зачынена і пасля Вялікай Айчыннай вайны прыстасавана пад рэстаран. У 1990-я гг. вернута вернікам.