зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Пакроўская царква

Шыфр

112Г000101

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1739 г.

Стыль

Народнае дойлідства з рысамі барока

Апісанне

Храм, абкружаны бутавай агароджай, знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі. Першапачаткова быў уніяцкай царквой. Паводле крыніц, быў пабудаваны ў сяр. XVIII ст.

У 1840 г., пасля скасавання ўніяцтва, духавенства і вернікі былі далучаны да праваслаўя, а сама царква была капітальна адрамантавана ў праваслаўных традыцыях.

Да другой паловы XX ст. царква амаль не змяняла аўтэнтычнага аблічча. З 1921 года Покры ў складзе Польшчы, у Турнянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 - вёска ў складзе БССР. 

Сёння ў складзе сельскагаспадарчага вытв. кааператыва прадпрыемства “Чарнаўчыцы” (цэнтр - в. Чарнаўчыцы).

Храм з'яўляецца помнікам народнага драўлянага дойлідства з рысамі барока.