зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Пакроўская царква

Шыфр

113Г000230

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1885 г.

Стыль

Неакласіцызм

Апісанне

Пакроўская царква размешчана на скрыжаванні дарог (тэрыторыя былой вёскі Мышчыцы-Пакроўскія), на сучаснай вул. Камсамольскай у г. Жабінка. Пабудавана ў стыле неакласіцызма ў др. пал. ХІХ ст. і з'яўляецца адной са старэйшых праваслаўных цэркваў Брэстчыны. Пры храме была царкоўна-прыходская школа. 

Архіўныя матэрыялы сведчаць, што ў 1902 г. і 1908 г. ажыццяўляліся капітальныя рамонты царквы. У перыяд акупацыі г. Жабінка кайзераўскімі войскамі немцы, якія надавалі вялікае значэнне захаванасці чыгункі, выкарыстоўвалі царкоўную званіцу як наглядальны пункт. 

У гады Вялікай Айчыннай вайны праваслаўныя храмы на Брэстчыне функцыянавалі. Верагодна, дзейнічала і Свята-Пакроўская царква ў Мышчыцах. Нажаль, афіцыйных звестак аб гэтым перыядзе гісторыі храма не выяўлена. 

Прыход праваслаўнай Свята-Пакроўскай царквы функцыянаваў і ў гады савецкага перыяду, калі большасць храмаў былі зачыненыя і знаходзіліся ў безгаспадарным стане.

Храм дзейнічае і ў наш час. Дыхтоўнасць пабудовы і трываласць канструкцыі дазволілі захаваць асноўны аб'ём будынка і яго дэкор да нашых дзён. З 2002 г. дзейнічае нядзельная школа.