Шыфр
112Г000235
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1724 г.
Стыль
Неакласіцызм
Пакроўская царква царква Жабінкаўскай благачыннай акругі размешчана ў цэнтры вёскі Арэпічы Жабінкаўскага раёна. Храм з'яўляецца помнікам традыцыйнага культавага дойлідства. Царква за час свайго існавання не раз рамантавалася і рэканструявалася. Храм пабудаваны ў 1761 г. у стылі неакласіцызма.
Храм з'яўляецца помнікам традыцыйнага культавага дойлідства. Пабудаваны з драўлянага бруса, звонку вертыкальна ашалёваны. Складаецца з двух зрубаў: асноўнага (аб'ём храма) і зруба званіцы. У сучасным храме яго аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя пабудавана на кантрасце двух аб'ёмаў: нізкага прамавугольнага ў плане зруба храма і высокай двух'яруснай званіцы. Зрубы аб'яднаны агульнай гладкай бэлькай карніза, які падтрымліваецца простымі па форме трохкутнымі кранштэйнамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён