Шыфр
413Г000349
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1774 г.
Пакроўская царква размешчана на паўднёва-усходняй ускраіне вёскі, на старых могілках. Пабудавана ў 1774 г. з дрэва, з'яўляецца помнікам драўлянага дойлідства. Уяўляла сабой будынак базілікальнага тыпу. Трохнефавая, прамавугольная ў плане, з трохсценнай алтарнай прыбудовай і вежай-званіцай на галоўным фасадзе. Сцены царквы вертыкальна ашаляваны дошкамі з шырокімі нашчыльнікамі. Вокны прамавугольныя, размешчаны ў верхняй частцы сцен. Перад царквой знаходзіцца драўляная двух'ярусная зрубна-каркасная званіца.
Да 1839 г. царква функцыянавала як уніяцкая. Пасля капітальнага рамонту ў 1878 г. была асвячона як праваслаўная.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён