зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Пакроўская царква

Пакроўская царква

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

112Г000413

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1674 г.

Стыль

Барока

Апісанне

Свята-Пакроўская царква размешчана на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1674 г. манахамі-дамініканцамі як рымска-каталіцкі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Падчас уніі касцёл быў аддадзены ўніяцкаму кліру, які валодаў ім да 1831 года. За ўдзел духавенства ў паўстанні 1831 г. касцёл быў зачынены і не дзейнічаў да 1862 г. За гэты час дах будынка значна разбурыўся, у дрэнным стане засталіся толькі сцены. 

У 1862 г. быў выдадзены ўказ аб перабудове дамініканскага касцёла ў праваслаўную царкву. У гэтым жа годзе храм быў асвечаны як праваслаўны ў гонар Пакрова Божай Маці. 

У 1877 г. у царкве быў зроблены рамонт. У 1889 г. да царквы была прыбудавана трох'ярусная званіца, абноўлены дах і надбудавана вежа над алтарнай часткай. Прыбудова званіцы прыўнесла ў архітэктуру барочнага храма рысы рэтраспектыўна-рускага стылю. 

Асноўнае зальнае памяшканне падзелена на дзве часткі драўляным іканастасам (спраектаваны ў 1877 г. архітэктарам Розенам), упрыгожаным разьбой. У апсідзе знаходзіцца абраз XVIII ст. “Спас з дзяржавай” і "Маці Божая Адзігітрыя". 

У пасляваенны савецкі перыяд царква заставалася дзеючай. Рамонты фасадаў і ўнутранага ўбранства праводзіліся на ахвяраванні вернікаў. 

Царква-помнік архітэктуры барока з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю.

Старонка