Шыфр
113Г000456
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1846 - 1851 гг.
Стыль
Традыцыйны для Палесся стыль ярусных кампазіцый
Пакроўская царква была пабудавана ў 1851 г. на сродкі князя Пятра Вітгенштэйна. У аснове аб'ёмнай кампазіцыі цэнтральны кубападобны зруб, над якім узведзены магутны 8-гранны светлавы барабан, завершаны 5-купаллем. Пячное ацяпленне адсутнічала, падлога драўляная. У 1908 г. прыбудавана званіца.
У інтэр'еры вылучаецца двухсветлавы завершаны купалам цэнтральны аб’ём, з якім злучаюцца больш нізкія бабінец і алтарнае памяшканне, агароджанае разным пазалочаным іканастасам (XIX ст.).
У царкве захоўваюцца абразы: "Маці Божая Адзігітрыя" (XVIII ст.), "Пакроў Маці Божай", фератрон "Георгій Перамоганосец" і "Пакроў Маці Божай" (усе пачатку ХІХ ст.), маецца драўляная скульптура "Укрыжаванне" (ХІХ ст.).
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён