зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Пакроўская царква

Шыфр

112Г000552

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, в. Бярозавічы, вул. Леніна, 60

Датаванне

1878 год

Стыль

помнік народнага драўлянага дойлідства

Апісанне

З XII стагоддзя ў вёсцы існавала прыхадская царква з прыбудоўкай у гонар Свяціцеля Мікалая Цудатворца, пабудаваным у памяць выратавання жыхароў сяла ад “моровой” язвы. Вядома, што ў 1629 у сяле быў пабудаваны манастыр. У 1847 г. манастыр быў зачынены. Манастырская царква не захавалася. Новая Свята-Мікалаеўская драўляная царква была зноў пабудавана ў 1822 г. Але і яна не захавалася. Цяпер дзейсны Свята-Мікалаеўскі храм пабудаваны ў 1892 г. з дрэва. У ліпені 1944 г. будынак царквы быў значна пашкоджаны трапленнем дзесяці снарадаў. Храм быў адрамантаваны. У савецкі час не зачыняўся. Помнік драўлянага дойлідства. 

Царква мае падоўжна-восевую кампазіцыю, якая складаецца з двух’яруснай званіцы (васьмярык на чацверыку), квадратнага бабінца, васьміграннай малітоўнай залы і пяціграннай апсіды. Цэнтральны аб’ём накрыты пакатым шатром, завершаным двух’ярусная галоўкай, званіца – граненым шатром з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады дэкарыраваны накладнымі аркатурнымі фрызамі, вуглавымі лапаткамі, ліштвамі з сандрыкамі прамавугольных аконных праёмаў. Да галоўнага і двух бакавых уваходаў вядуць ганкі.